👍"Карона" Яўгенія Шыкаўкі едзіла на зборы ў Турцыю, дзе правяла 4 спарынгі, але яго каманда адзначылася галамі толькі ў адной сустрэчы.
За першае кола чэмпіянату Шыкаўка не забіваў, не змог беларускі страйкер перапыніць сухую серыю і ў таварыскіх матчах.
👍"Сталь", у сваю чаргу, зімнюю паўзу правяла ў Гішпаніі, дзе каманда згуляла 3 разы, а Ілля Шкурын, які аформіў 5 галоў у першай частцы сезона, таксама скончыў збор без забітых мячоў.
Польская Экстракласа вяртаецца ўжо 31 студзеня, а так выглядае табліца перад пачаткам другой часткі сезона👆🏻
Шкурын і Шыкаўка знаходзяцца ўсяго на адлегласці аднаго бала, але, апроч гэтага, "Карона" працягвае браць ўдзел у Кубку Польшчы, дзе выйшла ўжо ў 1/4.
👍 На дадзены момант у абойме сафійскага клуба знаходзяцца 3 брамнікі, і ўсе яны паехалі на збор у Турцыю, але, падобна, будуць пакутаваць праз недахоп гульнявога часу ў другой частцы сезона.
Арлінаў Лапавухаву не канкурэнт, бо ён рэгулярна гуляе толькі за дубль.
Два астатнія брамнікі канкуравалі паміж сабой, але напачатку сезона асноўным быў Дулгераў. Дарэчы, гэты 25-гадовы балгарын таксама выконвае ролю запаснога ў нацзборнай.
Пасля трэцяга тура бягучага чэмпіянату ён прысёў на лаўку, а яго калега Густава Бусата стаў асноўным, але праз 8 матчаў ён траўмаваўся і ў браму зноў устаў Дулгераў.
Пасля траўмы Бусата зноў вярнуўся ў аснову на 2 апошнія афіцыйныя матчы.
Менавіта праз гэты брамнікавы карагод "армейцы" шукалі стабільны варыянт у аснову, і ім павінен стаць Лапавухаў, які будзе намагацца зацэментаваць месца ў стартавым складзе ўжо напачатку другога кола чэмпіянату.
🇹🇷 Беларус будзе рыхтавацца да другой часткі сезона на зборах у Турцыі.
👍 На дадзены момант ЦСКА займае восьмы радок і знаходзіцца ў падгрупе з камандамі, якія будуць змагацца за выхад у кваліфікацыю ЛК.
Падняцца ў элітную чацверку будзе цяжка – трэба адгуляць адставанне ў 14 балаў за 11 тураў, але ёсць Кубак Балгарыі, дзе новая каманда Лапавухава дабралася да 1/4. Перамога ў гэтым турніры дае права згуляць у кваліфікацыі ЛЕ.
👍 Футбаліст з Узбекістана афіцыйна стаў гульцом "гараджан".
Можнабясконца захапляцца прагрэсам абаронцы, які праз 31 матч пасля сыходу з "дзіцяці" Юрэвіча нагуляў на трансфер за 40+ мільёнаў у каманду Гвардыёлы, але пакуль для ЧБ гісторыя Хусанава – гэта выключэнне з правілаў.
Менавіта праз гэта кожны яго пераход і выніковае ці проста паспяховае дзеянне будзе асвятлятляцца ў белмедыя як падзея.
Падзея з абавязковай прыпіскай "экс-гулец "Энергетыка-БДУ".
👍👍 Улічваючы, што за 414 дзён беларус правёў усяго 458 сухіх хвілін, лічбы здаюцца не такімі катастрафічнымі.
458 хвілін = усяго 5 поўных матчаў.
Такую колькасць гульнявога часу ў Д2 Марозаў (асабліва пасля някепскага старту) зможа атрымаць значна хутчэй, чым у "Ароцы". Галоўнае, каб у графе забітых мячоў было больш за 1.
Сезон 2024/25 – вылет у 1/2 фіналу кваліфікацыі ЛК.
👍 Раі Лопес сыходзіць на павышэнне ў больш стабільны клуб, а "Дынама" страчвае наймацнейшага левага абаронцу з часоў Андрыя Бацулы. Тады ўкраінец запісаў на свой рахунак 12 асістаў за чэмпіянат.
Сур’ёзны футбаліст зноў сыходзіць з клуба бясплатна. Пакуль ЧБ жыве кантрактамі на сезон, магчымасці зарабляць на такіх гульцах, вядома, не будзе.
👍 Трафім выйшаў на поле на 67-й хвіліне пры нічыйным ліку, але пасля гэтага ягоны клуб двойчы прапусціў.
Сярэдні ўрост стартавага складу сёння – ~20 гадоў. Пры першым ўражанні здаецца, што каманда гуляе ў атаку і робіць гэта даволі рызыкоўна, што добра для індывідуальнага развіцця Мельнічэнкі, якога сёння выпусцілі на пазіцыю форварда.
Але, адпаведна, ёсць праблемы ў абароне, што пацвярджае статыстыка. "Порту" прапусціў 28 мячоў за 16 тураў (трэці з канца паказчык у лізе).
Трансферная палітыка "Дынама" можа быць праблемай?
Разважаючы пра цяпершнюю сітуацяю з відавочным недакамплектам футбалістаў у сталічным "Дынама", Сядзько ўспомніў старт мінулага сезона. І ён мае рацыю. Мы можам не ўбачыць прайм-склад "бела-блакітных" ні ў першым туры, ні ў 10-м.
👍 Напачатку мінулага сезона за каманду Скрыпчанкі толькі ў стартавым складзе, не ўлічваючы замены, выходзілі такія футбалісты як Міхаленка, Кролік, Чарняк, Сакалоўскі, Сілінскі, Апяцёнак, Васільеў. Асноўным форвардам быў Мялёшын.
Ці ўспаміналі вы пра іх па ходзе сезона?
❌ Чарняк, Васільеў пакінулі "менчукоў" яшчэ да лета.
Міхаленка, увогуле, згуляў толькі ў Суперкубку і сышоў у ФК "Мінск".
Сакалоўскі спачатку гуляў больш за Мельнічэнку і нават забіваў, але ў выніку прыняў удзел усяго ў шасці матчах за сезон.
І так далей па спісе…
Ужо ў красавіку прыехаў Раі, летам да каманды далучыліся Альфрэд і Кулікоў.
Таму не варта здзіўляцца трансферам Мякіша, Шаўчэнкі і Вакуліча, бо наўрад ці ў еўракубках (кваліфікацыі ці групе) мы ўбачым хоць кагосьці з тройцы ў аснове.
І, адпаведна, не варта хвалявацца за "Дынама". 4+ мільёны прыбытку за мінулы сезон у Еўропе і паслабленне ліміту яшчэ паспеюць спрацавацьу якасцікаталізатараў падчас трансфераў легіянераў.
Чалавек з амаль самай футбольнай татуіроўкай (пасля крылаў на спіне) афіцыйна стаў гульцом "Порту"
Беларус адразу адправіцца ў другую каманду "Порту" і будзе выступаць у адной лізе з Марозавым.
Нечакана шмат беларусаў апошнім часам пераязджаюць у Партугалію, але ёсць нюанс.
❌ Зіновіч пераходзіў у "Віторыю Б", але не ўразіў нават на ўзроўні Д3 і паехаў за "салодкімі" ўмовамі ў Расію.
⏳ Марозаў скокнуў на ўзровень Д1, але не пацягнуў і сышоў у арэнду на дывізіён ніжэй.
👍 А ўмовы трансферу Мельнічэнкі выглядаюць самымі спрыяльнымі. "Порту" ўмее працаваць з малоддзю, а сам Трафім пачне адразу з Д2, дзе зможа прызвычаіцца да мясцовага футбола.
Наступны матч новай каманды беларуса – ужо праз 3 дні.
Бадай, ёсць толькі 1 клуб Найвышэйшай лігі, дзе зімняя чыстка праходзіць яшчэ больш актыўна, чым у менскім "Дынама".
❗️ Толькі 8 гульцоў з мінулага сезона МЛ Віцебск захаваў пасля выхаду ў Д1.
Толькі Балановіч выходзіў за экс-"Макслайн" у апошніх двух сезонах і працягне гуляць у "вышцы". (То бок апошнія 4 трансферныя вокны вытрымаў толькі адзін Сяргей, хаця і ён па функцыях ужо не да канца футбаліст).
❗️ Улічваючы бягучае трансфернае акно, 87 гульцоў знаходзіліся ў МЛ за сезоны 2023, 2024. За паўнавартасны 2025-зможа дайсці да прыгожай лічбы 100.
Ці ёсць футбалісты з чэмпіёнскім мінулым, каб змагацца за самыя высокія мэты? У складзе МЛ толькі 3 уладальнікі залатых медалёў ЧБ.
👍Паўлючэнка, сідзячы на лаўцы, назіраў за перформансам берасцейскага "Дынама" ў сезоне 2019.
👍👍Нікіфарэнка мае ў актыве ажно 2 аналагічныя трафеі, але… Адзін выйграў разам з Паўлючэнкам, згуляўшы 3 матчы. Другі – у пазамінулым годзе са Скрыпчанкам, згуляўшы 12 матчаў.
👍 Апошні чэмпіён – Балановіч, які быў асноўным у залатым "Шахцёры" 2020-га, але зараз ён падыходзіць да футбольнай пенсіі.
👍 Хусанаў пераходзіў у "Ланс" у ліпені 2023-га і ўжо спагрэсаваў да ўзроўню "Ман Сіці", але ёсць ячшэ адзін футбаліст, які праз год пасля ўзбека адправіўся з ЧБ у клуб з топ-5 ліг.
👍 Сіндзі Банэ таксама перайшоў у "Ланс". На абаронцу звярнулі ўвагу, калі той гуляў за БАТЭ.
👍 Цікава, што за Банэ "Ланс" аддаў у 2,5 разы больш, чым за Хусанава. Першы каштаваў 250 тыс. €, другі – 100.
Банэ, як і Хусанаў, з’яўляецца гульцом асноўнага складу "Ланса", але каманды "Б", якая выступае ў Д5 Францыі. У матчах Лігі 1 экс-гулец БАТЭ не выходзіў, больш за тое не трапляў нават у заяўку.
"Ланс Б" ідзе на 9-м месцы ў сваёй падгрупе Д5 пасля 11-і тураў. Банэ 8 гульняў пачынаў у старце і 1 раз выйшаў на замену.
Магчыма, менавіта свабоднае месца ў аснове, якое пакінуў Хусанаў, стане для Банэ шанцам, але пакуль сенегалец нават блізка не адпавядае ўзроўню дасягненняў Хусанава.
Сяднёў у рэшце рэшт узначаліў берасцейскае "Дынама"
Так выглядаюць усе сезоны ў Д1 Беларусі новага трэнера самай выніковай каманды мінулага сезона☝🏻
Сяднёў досыць часта і выдатна працаваў з аўтсайдарамі і камандамі пад сярэдзіну табліцы. Таксама экс-трэнер "Ардабасы" 3 разы выводзіў клуб з Першай у Найвышэйшую лігу. І толькі аднойчы Аляксандр узначальваў топ-клуб Беларусі, але быў легендарна звольнены з "Дынама" праз дыктара стадыёна.
Сяднёў канчаткова замацаваўся ў статусе сур’ёзнага коўча менавіта ў Казахстане, таму берасцейскае "Дынама" стане першым паўнавартасным праектам у ЧБ, дзе слова Сяднёва важыць даволі шмат, а сам клуб мае абмітныя задачы і, хутчэй за ўсё, будзе змагацца за высокія пазіцыі.
👍 У любым выпадку падпісанне Сяднёва – ужо галоўнае дасягненне берасцейцаў у міжсезонне. (Пры цяперашніх ліматах гэта было надзвычай нерэалістычна і часта). Цяпер у "вышцы" ён уваходзіць у тройку наймацейшых трэнераў.
👍 Нядаўна менскае "Дынама" аб’явіла пра першае папаўненне каманды ў 2025-м. Да "бела-блакітных" далучыўся Аляксей Вакуліч – замена Раі на левы фланг, але наколькі якасная?
Абаронца ўжо гуляў за "Дынама" ў сезонах 2022 і 2023, але ў апошні свой сталічны год прайграў канкурэнцыю Арынья, які потым сышоў у "Хімкі".
👍 Вакуліч таксама падаўся ў Расію, але за тульскі "Арсенал" згуляў усяго 5 матчаў за кола, пасля чаго вярнуўся ў ЧБ.
👍 Падпісаўшыся з берасцейскім "Дынама", Вакуліч прайграў канкурэнцыю Ляху. Аляксей выходзіў толькі ў 11-і з 15-і матчаў другога кола, пры тым, што ад траўм не пакутаваў. Сярэдні таймінг на полі – 57 хвілін.
Але цяпер Лях адправіўся на паніжэнне (прынамсі, улічваючы мінулы сезон) у БАТЭ, а Вакуліч – да чэмпіёнаў. Хутчэй за ўсё, новы абаронца "бела-блакітных" не будзе першым выбарам Скрыпчанкі.
Марозаў сышоў у арэнду ў "Пасуш дэ Ферэйра" да канца сезона
👍 Пасля двух стартаў запар за "Ароку" беларус праехаў гадзінку машынай і на правах арэнды перайшоў у клуб партугальскага Д2.
👍 Новы клуб Марозава выляцеў з найвышэйшай лігі Партугаліі ў сезоне 2022/23, а ў бягучым розыгрышы Д2 займае 14-е месца.
Але табліца надзвычай шчыльная – паміж "Пасуш дэ Ферэйра" і трэцім месцам, якое дае права згуляць у стыках за "вышку", – усяго 13 балаў, прычым новы клуб беларуса мае матч у запасе.
Адзіны рэальны канкурэнт беларуса на пазіцыі цэнтральнага нападніка – 34-гадовы Руі Фонтэ, які выходзіў у 14-і з 16-і матчаў чэмпіянату, але забіў толькі двойчы. Нягледзячы на нізкі паказчык галоў, ён знаходзіцца на другім месцы ў спісе бамбадзіраў каманды. "Пасуш" забівае няшмат – 20 мячоў за 16 тураў.
Выглядае, Марозава бралі пад аснову, таму Улада чакае больш нізкі ўзровень супраціву і больш гульнявога часу – ідэальныя ўмовы, каб перапыніць сухую серыю.
🎉 Яшчэ і з Мельнічэнкам Марозаў зможа сустрэцца, але толькі ў красавіку.
👍👍 Журналіст Санці Аўра паведаміў, што, апроч "Ман Сіці", экс-гульцом "Энергетыка-БДУ" цікавіцца і "каралеўскі клуб". Больш за тое, падобна, "Рэал" ужо правёў перамовы з агентам узбецкага футбаліста.
Акрамя двух вышэйзгаданых клубаў, за гульцом "Ларна" па інфармаціі розных крыніц сочаць у "ПСЖ", "Барусіі" Д, "Ньюкасле" і "Баеры".
Дарэчы, цікава, што ва ўсіх гэтых клубах, акрамя "Баера", гуляюць у 2 ЦА. А вось Хусанаў ужо 3 гады (з моманту прыходу ў склад "студэнтаў") гуляў выключна ў тройцы. Так было не толькі ў ЧБ, але і ў зборнай, і Лізе 1.
У любым выпадку Абдукадыр прайшоў гіганцкі шлях прагрэсу надзвычай хутка – пасля трансферу з Сямашка ён згуляў за "Ланс" усяго 31 матч, але ўжо прыцягвае топ-клубы.