View in Telegram
Трансферная палітыка "Дынама" можа быць праблемай? Разважаючы пра цяпершнюю сітуацяю з відавочным недакамплектам футбалістаў у сталічным "Дынама", Сядзько ўспомніў старт мінулага сезона. І ён мае рацыю. Мы можам не ўбачыць прайм-склад "бела-блакітных" ні ў першым туры, ні ў 10-м. 👍 Напачатку мінулага сезона за каманду Скрыпчанкі толькі ў стартавым складзе, не ўлічваючы замены, выходзілі такія футбалісты як Міхаленка, Кролік, Чарняк, Сакалоўскі, Сілінскі, Апяцёнак, Васільеў. Асноўным форвардам быў Мялёшын. Ці ўспаміналі вы пра іх па ходзе сезона? Чарняк, Васільеў пакінулі "менчукоў" яшчэ да лета. Міхаленка, увогуле, згуляў толькі ў Суперкубку і сышоў у ФК "Мінск". Сакалоўскі спачатку гуляў больш за Мельнічэнку і нават забіваў, але ў выніку прыняў удзел усяго ў шасці матчах за сезон. І так далей па спісе… Ужо ў красавіку прыехаў Раі, летам да каманды далучыліся Альфрэд і Кулікоў. Таму не варта здзіўляцца трансферам Мякіша, Шаўчэнкі і Вакуліча, бо наўрад ці ў еўракубках (кваліфікацыі ці групе) мы ўбачым хоць кагосьці з тройцы ў аснове. І, адпаведна, не варта хвалявацца за "Дынама". 4+ мільёны прыбытку за мінулы сезон у Еўропе і паслабленне ліміту яшчэ паспеюць спрацаваць у якасці каталізатараў падчас трансфераў легіянераў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Find friends or serious relationships easily