Цякучка кадраў у экс-"Макслайне"Бадай, ёсць толькі 1 клуб Найвышэйшай лігі, дзе зімняя чыстка праходзіць яшчэ больш актыўна, чым у менскім "Дынама". ❗️ Толькі 8 гульцоў з мінулага сезона МЛ Віцебск захаваў пасля выхаду ў Д1.
Толькі Балановіч выходзіў за экс-"Макслайн" у апошніх двух сезонах і працягне гуляць у "вышцы". (То бок апошнія 4 трансферныя вокны вытрымаў толькі адзін Сяргей, хаця і ён па функцыях ужо не да канца футбаліст).
❗️ Улічваючы бягучае трансфернае акно, 87 гульцоў знаходзіліся ў МЛ за сезоны 2023, 2024. За паўнавартасны 2025-зможа дайсці да прыгожай лічбы 100.
Ці ёсць футбалісты з чэмпіёнскім мінулым, каб змагацца за самыя высокія мэты? У складзе МЛ толькі 3 уладальнікі залатых медалёў ЧБ.
👍Паўлючэнка, сідзячы на лаўцы, назіраў за перформансам берасцейскага "Дынама" ў сезоне 2019.
👍👍Нікіфарэнка мае ў актыве ажно 2 аналагічныя трафеі, але… Адзін выйграў разам з Паўлючэнкам, згуляўшы 3 матчы. Другі – у пазамінулым годзе са Скрыпчанкам, згуляўшы 12 матчаў.
👍 Апошні чэмпіён – Балановіч, які быў асноўным у залатым "Шахцёры" 2020-га, але зараз ён падыходзіць да футбольнай пенсіі.