Чаму Лапавухаў будзе асноўным у ЦСКА👍 На дадзены момант у абойме сафійскага клуба знаходзяцца 3 брамнікі, і ўсе яны паехалі на збор у Турцыю, але, падобна, будуць пакутаваць праз недахоп гульнявога часу ў другой частцы сезона.
Арлінаў Лапавухаву не канкурэнт, бо ён рэгулярна гуляе толькі за дубль.
Два астатнія брамнікі канкуравалі паміж сабой, але напачатку сезона асноўным быў Дулгераў. Дарэчы, гэты 25-гадовы балгарын таксама выконвае ролю запаснога ў нацзборнай.
Пасля трэцяга тура бягучага чэмпіянату ён прысёў на лаўку, а яго калега Густава Бусата стаў асноўным, але праз 8 матчаў ён траўмаваўся і ў браму зноў устаў Дулгераў.
Пасля траўмы Бусата зноў вярнуўся ў аснову на 2 апошнія афіцыйныя матчы.
Менавіта праз гэты брамнікавы карагод "армейцы" шукалі стабільны варыянт у аснову, і ім павінен стаць Лапавухаў, які будзе намагацца зацэментаваць месца ў стартавым складзе ўжо напачатку другога кола чэмпіянату.