Марозаў сышоў у арэнду ў "Пасуш дэ Ферэйра" да канца сезона👍 Пасля двух стартаў запар за "Ароку" беларус праехаў гадзінку машынай і на правах арэнды перайшоў у клуб партугальскага Д2. 👍 Новы клуб Марозава выляцеў з найвышэйшай лігі Партугаліі ў сезоне 2022/23, а ў бягучым розыгрышы Д2 займае 14-е месца.
Але табліца надзвычай шчыльная – паміж "Пасуш дэ Ферэйра" і трэцім месцам, якое дае права згуляць у стыках за "вышку", – усяго 13 балаў, прычым новы клуб беларуса мае матч у запасе.
Адзіны рэальны канкурэнт беларуса на пазіцыі цэнтральнага нападніка – 34-гадовы Руі Фонтэ, які выходзіў у 14-і з 16-і матчаў чэмпіянату, але забіў толькі двойчы. Нягледзячы на нізкі паказчык галоў, ён знаходзіцца на другім месцы ў спісе бамбадзіраў каманды. "Пасуш" забівае няшмат – 20 мячоў за 16 тураў.
Выглядае, Марозава бралі пад аснову, таму Улада чакае больш нізкі ўзровень супраціву і больш гульнявога часу – ідэальныя ўмовы, каб перапыніць сухую серыю.
🎉 Яшчэ і з Мельнічэнкам Марозаў зможа сустрэцца, але толькі ў красавіку.