Хусанаў пераходзіць у "Ман Сіці", а што ў Банэ?
👍 Хусанаў пераходзіў у "Ланс" у ліпені 2023-га і ўжо спагрэсаваў да ўзроўню "Ман Сіці", але ёсць ячшэ адзін футбаліст, які праз год пасля ўзбека адправіўся з ЧБ у клуб з топ-5 ліг.
👍 Сіндзі Банэ таксама перайшоў у "Ланс". На абаронцу звярнулі ўвагу, калі той гуляў за БАТЭ.
👍 Цікава, што за Банэ "Ланс" аддаў у 2,5 разы больш, чым за Хусанава. Першы каштаваў 250 тыс. €, другі – 100.
Банэ, як і Хусанаў, з’яўляецца гульцом асноўнага складу "Ланса", але каманды "Б", якая выступае ў Д5 Францыі. У матчах Лігі 1 экс-гулец БАТЭ не выходзіў, больш за тое не трапляў нават у заяўку.
"Ланс Б" ідзе на 9-м месцы ў сваёй падгрупе Д5 пасля 11-і тураў. Банэ 8 гульняў пачынаў у старце і 1 раз выйшаў на замену.
Магчыма, менавіта свабоднае месца ў аснове, якое пакінуў Хусанаў, стане для Банэ шанцам, але пакуль сенегалец нават блізка не адпавядае ўзроўню дасягненняў Хусанава.