Хусанава хоча не толькі Пэп, але і "Рэал"👍👍 Журналіст Санці Аўра паведаміў, што, апроч "Ман Сіці", экс-гульцом "Энергетыка-БДУ" цікавіцца і "каралеўскі клуб". Больш за тое, падобна, "Рэал" ужо правёў перамовы з агентам узбецкага футбаліста.
Акрамя двух вышэйзгаданых клубаў, за гульцом "Ларна" па інфармаціі розных крыніц сочаць у "ПСЖ", "Барусіі" Д, "Ньюкасле" і "Баеры".
Дарэчы, цікава, што ва ўсіх гэтых клубах, акрамя "Баера", гуляюць у 2 ЦА. А вось Хусанаў ужо 3 гады (з моманту прыходу ў склад "студэнтаў") гуляў выключна ў тройцы. Так было не толькі ў ЧБ, але і ў зборнай, і Лізе 1.
У любым выпадку Абдукадыр прайшоў гіганцкі шлях прагрэсу надзвычай хутка – пасля трансферу з Сямашка ён згуляў за "Ланс" усяго 31 матч, але ўжо прыцягвае топ-клубы.