Беларусы ў Польшчы скончылі зборы без галоў👍"Карона" Яўгенія Шыкаўкі едзіла на зборы ў Турцыю, дзе правяла 4 спарынгі, але яго каманда адзначылася галамі толькі ў адной сустрэчы.
За першае кола чэмпіянату Шыкаўка не забіваў, не змог беларускі страйкер перапыніць сухую серыю і ў таварыскіх матчах.
👍"Сталь", у сваю чаргу, зімнюю паўзу правяла ў Гішпаніі, дзе каманда згуляла 3 разы, а Ілля Шкурын, які аформіў 5 галоў у першай частцы сезона, таксама скончыў збор без забітых мячоў.
Польская Экстракласа вяртаецца ўжо 31 студзеня, а так выглядае табліца перад пачаткам другой часткі сезона👆🏻
Шкурын і Шыкаўка знаходзяцца ўсяго на адлегласці аднаго бала, але, апроч гэтага, "Карона" працягвае браць ўдзел у Кубку Польшчы, дзе выйшла ўжо ў 1/4.