Чалавек з амаль самай футбольнай татуіроўкай (пасля крылаў на спіне) афіцыйна стаў гульцом "Порту"
Беларус адразу адправіцца ў другую каманду "Порту" і будзе выступаць у адной лізе з Марозавым.
Нечакана шмат беларусаў апошнім часам пераязджаюць у Партугалію, але ёсць нюанс.
❌ Зіновіч пераходзіў у "Віторыю Б", але не ўразіў нават на ўзроўні Д3 і паехаў за "салодкімі" ўмовамі ў Расію.
⏳ Марозаў скокнуў на ўзровень Д1, але не пацягнуў і сышоў у арэнду на дывізіён ніжэй.
👍 А ўмовы трансферу Мельнічэнкі выглядаюць самымі спрыяльнымі. "Порту" ўмее працаваць з малоддзю, а сам Трафім пачне адразу з Д2, дзе зможа прызвычаіцца да мясцовага футбола.
Наступны матч новай каманды беларуса – ужо праз 3 дні.