Шыкаўка можа сысці з "Кароны". Наколькі моцна ён здаў у бягучым сезоне?👍 Учора з’яўвілася
інфармацыя, што Яўгеній Шыкаўка можа пакінуць "Карону", але пасля гэтага іншая
крыніца паведаміла, што клуб беларускага нападніка не змог падпісаць жаданага форварда на замену, таму найлепшы бамбардзір з Кельцэ мінулага сезона застанецца ў камандзе.
Кантракт Шыкаўкі можа скончыцца ўжо летам, але ёсць функцыя працягу на год.
Статыстыка страйкера ў чэмпіянаце – 0+1 па сітэме гол + пас. Лічбы, вядома, сумныя, але варта памятаць, што ў мінулым сезоне Шыкаўка таксама выдаў далёка не найлепшае першае кола. Тады ён забіў толькі 2 мячы за першыя 17 тураў, а ў другой палове сезона настраляў 8 галоў.
Пры гэтым Шыкаўка нерэалізаваў ужо 5 сур’ёзных момантаў (у якія ўваходзіць адзін незабіты пенальці). Для параўнання, за ўвесь мінулы сезон у Яўгенія было столькі ж.
5 "missed big chances" – не крытычна. У "топаў" па гэтаму паказчыку па 10+ страчаных момантаў, а, напрыклад, Шкурын назбіраў ужо 9 загубленых шанцаў. Але ёсць нюанс. Усе футбалісты вышэй за Яўгенія ў рэйтынгу забіваюць значна больш.
Нягледзячы на нізкую выніковасць, Шыкаўка атрымлівае свой гульнявы час як у лізе, так і ў Кубку, дзе ён аформіў дубль супраць каманды Д3, а сама "Карона" дайшла ўжо да 1/4.
❗️ Беларусу ўжо 32, а працяг кантракта наўпрост залежыць ад вынікаў другога кола, дзе клуб будзе змагацца за прапіску ў
Ekstraklasa і, улічваючы канкурэнцыю, можа прэтэндаваць і на Кубак Польшчы.