Выхад у ЛК можна лічыць дасягненнем, але вынікі ў агульным этапе слабыя нават для такога "Дынама"
Як і прагназавалася разнастайнымі супер- і не вельмі камп’ютарамі, сем балаў хапіла, каб выйсці ў 1/16 фіналу.
Адзіным выключэннем стаў "Хартс", але гэта спісваецца на хібнасць.
Тры супернікі "менчукоў" – па-за плэй-оф. Яшчэ два ("Капенгаген" і "Панацінаікос") зайшлі ў 1/16.
Як паказала практыка, усё, што знаходзіцца на ўзроўні палякаў і грэкаў, не б’ецца, але набраць 7 балаў у матчах з "Хартс", "ХІКам" і "Ларнам" было рэальна.
І, уласна, вынік. Беларусь страціла 4-е еўракубкавае месца, пачынаючы з сезона 2026/27.
📸: Sofascore