View in Telegram
Пасля вылетаў "Дынама" і "Астаны" Эбонга беларускіх футбалістаў не засталося ў ЛК, але ёсць нюанс Пра вылет "Дынама" з ЛК сказана ўжо шмат, але, апроч "менчукоў", не выйшла ў плэй-оф і "Астана". 🇰🇿 Клуб са сталіцы Казахстана, дзе выступае Макс Эбонг, учора згуляў унічыю з "АПАЭЛам", прычым беларус атрымаў дзве жоўтыя карткі і выдаліўся яшчэ на 65-й хвіліне. А сама "Астана" заняла 28-е месца і праляцела міма плэй-оф. Агулам Эбонг выходзіў у асноўным этапе ЛК у чатырох матчах у старце, а ў яшчэ двух заставаўся па-за заяўкай. Выніковых балаў Макс не набраў. 🇸🇮 А адзіным беларусам, які выйшаў у плэй-оф, сярод і футбалістаў, і трэнерскага штаба стаў Іван Маеўскі, які працуе памочнікам галоўнага трэнера ў славенскім "Цэле". Клуб беларуса абгуляў у апошнім туры "Нью Сэйнтс" і выйшаў у плэй-оф з 21-й пазіцыі У 1/16-й фіналу "Цэле" згуляе з вышэйзгаданым кіпрскім "АПАЭЛам". 📸: "Цэле"
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Find friends or serious relationships easily