За першае кола ў ЦСКА Шуманскі згуляў адну хвіліну ў РПЛ
РПЛ сышла на паўзу, а ЦСКА скончыў першую палову сезона на 6-м месцы з 31-м балам.
⏳Унёсак беларуса ў гэты вынік – адна хвіліна на полі.
Апроч гэтага, Шуманскі згуляў яшчэ 13 хвілін у Кубку Расіі, але выніковымі дзеяннямі не адзначаўся. Апошні раз Арцём забіваў 25 лістапада 2023-га – больш за год таму за "Арыс".
ЦСКА купляў беларуса за шалёныя для яго ўзроўню грошы – 1,5 млн. €. Экс-трэнер Шуманскага Шпілеўскі называў такую суму грошай за беларуса "вар’яртскай".
Пры гэтым у прайме ён каштаваў 700 тыс. па Transfermarkt, а зараз, увогуле, патаннеў на 200 тыс за 3 месяцы. Улічваючы, што 200 тыс. – ~30% от яго цаны, гучыць катастрафічна.
У дададак да гэтага, Шпілеўскі даволі крытычна агукаецца пра стаўленне Арцёма да трэніровачнага працэсу. Цытаты трэнера ўверсе☝🏻
Яшчэ ў 2022-м Арцём увайшоў у спіс топ-250 самых перспектыўных гульцоў свету (дарэчы, разам з Кудраўцом), а цяпер прайграе канкурэнцыю нават за рэгулярны выхад на замену ў РПЛ.