"Дынама" амаль ідэальна паўтарыла варшаўскі выезд у Грэцыі
Разгром у Афінах стаў пятай паразай "Дынама" у агульным этапе ЛК. Каманда Скрыпчанкі правяла матч, які вельмі нагадвае лістападаўскае супрацьстаянне з "Легіяй".
Зноў гасцявая гульня, зноў вялікі і гучны стадыён і зноў супернік, які прэтэндуе на топ-8 ЛК. Ні "Легія", ні "Панацінаікос" не знаходзяцца нават у тройцы лідараў сваіх хатніх ліг, але класа каманд хапае для разгромнай перамогі над "менчукамі".
У адобвух матчах "Дынама" прапусціла адзін гол у першым тайме, а ў другой палове супернікі "адгрузілі" яшчэ тры і давялі лік да непрыстойнага.
Матчы з грэкамі і палякамі адрозніваюцца тым, што сёння бела-блакітныя выглядалі яшчэ больш бездапаможнымі, хоць і прапусцілі столькі ж.
ЛК скончылася. 33-е месца.