Мельнічэнка ўсё бліжэй да трансферу ў "Порту". Беларус падпісаўся на Інстаграм клуба👍 Падпіска на будучы клуб у сацсетцы – маленькая дэталь, але ў футбольнай культуры яна значыць вельмі шмат і часта ўказвае на працяг кар’еры.
Першыя чуткі гучалі нерэалістычна-фантастычнымі, але, падобна, "Дынама" ўжо мае афіцыйную прапанову ад партугальцаў.
Ці будзе Мельнічэнка гуляць або хаця б займацца з першай камандай – вялікае пытанне, але "Порту" ўмее працаваць з моладдзю і прадаваць гульцоў, прычым цяпер будзе імкнуцца рабіць гэта яшчэ часцей праз фінансавыя цяжкасці.
Калі Трафім насамрэч пяройдзе ў "Порту", то адзіны сярод прафісійнага белфутбола будзе прадстаўляць рэальна статусны еўрапейскі клуб, што ўжо з’яўляецца дасягненнем.