Пад Навагрудкам прадаюць старажытную сядзібу XVIII стагоддзяУ вёсцы Шчорсы Навагрудскага раёна прадаюць старажытную сядзібу Храптовічаў. Аб'ява з'явілася на аўкцыённай пляцоўцы Беларускай універсальнай таварнай біржы.
Гэты будынак бібліятэкі — уцалелая і нядрэнна захаваная частка сядзібы Храптовічаў. Сам сядзібны дом знішчаны практычна цалкам: ад яго засталіся толькі падвалы. А вось будынак бібліятэкі з балконам на чатырох калонах стаіць да гэтага часу.
Вядома, што ў гэтай бібліятэцы працавалі паэты Ян Чачот, Уладзіслаў Сыракомля, Адам Міцкевіч. У прыватнасці, лічыцца, што менавіта тут Мінцкевіч распрацаваў сюжэт і пачаў працу над паэмай «Гражына».
Крыніца:
Blizko