🎤Ад Ізраіля на «Еўрабачанне 2025» паедзе Юваль Рафаэль, якая перажыла напад тэрарыстаў на музычны фестываль Nova
24-гадовая спявачка выйграла конкурс «Наступная зорка», пераможца якога адпраўляецца на «Еўрабачанне». З якой песняй Рафаэль паедзе на конкурс, стане вядома пазней.
7 кастрычніка 2023 года Рафаэль была на фестывалі Nova, на які напалі тэрарысты ХАМАС. Падчас нападу яна разам з некалькімі дзясяткамі чалавек хавалася ў бамбасховішчы, размешчаным побач з месцам правядзення фестывалю. У бамбасховішчы хаваліся каля 50 чалавек, толькі 12 з іх выжылі. Рафаэль расказвала, што каля васьмі гадзін праляжала пад целам адной з загінуўшых.
Крыніца:
The Times of Israel