Маці анархіста Францкевіча разам з сястрой пачнуць судзіць у лютым
Таццяну Францкевіч і
Наталлю Лабацэвіч абвінавачваюць паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Сясцёр затрымалі 19 ліпеня 2024 года ў Наваполацку. Пакуль невядома, што дакладна ім ставіцца ў віну.
Справу іх будуць разглядаць у Віцебскім абласным судзе 10 лютага — суддзя
Галіна Бондал.
Нагадаем, Таццяна — маці палітзняволенага Аляксандра Францкевіча, асуджанага да 17 гадоў і 9 месяцаў калоніі. Наталля — маці экс-палітвязня
Іллі Лабацэвіча, які адбыў паўтара года ў зняволенні.