У Ляхавічах будуць судзіць настаўніцу, на якую данесла інфаказачка Бондарава
Палітычную справу шыюць
Таццяне Крапіневіч, завучу Ляхавіцкай гімназіі. На яе адкрыла паляванне прапагандыстка
Вольга Бондарава, якая абвінаваціла настаўніцу ў тым, што яна «прайшла антыдзяржаўныя і дзярждэпаўскія курсы».
Бондарава назвала антыдзяржаўнай адукацыйную арганізацыю EdCamp Belarus, а «дзярждэпаўскай» — ініцыятыву «Настаўнік для Беларусі», якая была створана беларусамі для падтрымкі таленавітых педагогаў, што едуць выкладаць у рэгіёны.
Крыніца:
Euroradio