‼️З'явілася фэйкавае апытанне нібыта ад ініцыятывы «Сумленныя людзі»
Ад імя ініцыятывы «Сумленныя людзі» распаўсюджваюцца публікацыі з заклікам перайсці па спасылцы, дзеля таго, каб прыняць удзел ў альтэрнатыўным падліку галасоў на «выбарах». Усё гэта - спроба скрасці вашы асабістыя даныя!
У 2025 годзе альтэрнатыўны падлік галасоў правадзіцца ня будзе!