Трэба спытаць у Расіі, ці скончыцца вайна, бо Украіна «гатовая падпісаць дамову», — Трамп, адказваючы на пытанне, «ці працягнецца вайна падчас наступнага форуму ў Давосе»
Прэзідэнт ЗША заявіў, што хоча ў бліжэйшы час сустрэцца з Пуціным. Ён таксама спадзяецца, што Кітай дапаможа спыніць вайну ва Украіне.
Паводле яго слоў, з-за вайны гіне значна больш людзей, чым «пішуць у навінах».