Як мяўкаюць беларускія коцікі?
😻Мяў, няў, княў, курняў, каў, яў!
🔸ЯЎкаюць — пінскія і слуцкія коцікі
🔸КАЎкаюць — коцікі Падзьвіньня і Падняпроўя
🔸НЯЎкаюць — у Лагойску і Загародзьдзі
Нават у суседніх вёсках каціная гаворка можа адрозьнівацца. Гэтак, коцік можа мяўкаць, каўкаць ці няўчыць.
Коцікі выказваюцца па-рознаму ў залежнасьці ад сытуацыі: прыкладам, у большасьці гаворак курняўканьне — гэта асобны каціны гук, лагодны ці жаласны, а яўканьне — зусім ня тое, што мяўканьне ці каўканьне.
Калі коцік задаволены, ён вуркоча, муркае ці вурчыць. У некаторых мясьцінах кажуць, што ён курняўкае ці "курню пяе". На паўночным захадзе, напрыклад, лічаць, што і ўзрушанае мяўканьне можна назваць "курняў“. Каб коцік вуркатаў, трэба яго пакарміць і прыгалубіць. Але варта быць пільнымі, бо вурчаць коцік можа ня толькі ад задавальненьня, але і тады, калі яму страшна ці балюча.
#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск