🇧🇾 Белорусский язык беларуская мова @beloq

Channel
Logo of the Telegram channel 🇧🇾 Белорусский язык беларуская мова @beloq
@beloqPromote
1.24K
subscribers
🇧🇾 Обучение белорусскому языку ✅ Сеть телеграм-каналов по обучению иностранным языкам 🌐 Реклама, обратная связь @RD700
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
МІЛАГУЧНЫ (miłahučny)
(прыметнік, мужчынскі род)

Прыемны на слых; які прыемна гучыць.

🔸Гукі раяля, зьліваючыся ў мілагучную мэлодыю, ледзь чутна даляталі да вушэй вартавога. (Колас)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Мы проста не маглі прайсьці міма гэтае карцінкі 😸

ЗЛÓДЗЕЙ (złodziej)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Той, хто крадзе, робіць кражу.

🔸Як яму кепска ні жылося, а ён ніколі ў жыцьці ня быў злодзеем. (Бядуля)

2. Ужываецца як лаянкавае слова.

🔸— Ты што ж гэта, злодзей ты, зьневажаеш старэйшых, — ціха з прыціскам і крыху нарасьпеў прыгаварвае Цімохаў бацька і круціць сына за вуха. (Колас)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
БАЛÓНКА (bałonka)
(назоўнік, жаночы род)

1.  Тонкая плёнка, якая зьяўляецца перагародкаю ці абалонкаю ў жывым арганізьме.

2.  Аконнае шкло, шыба.

🔸Побач лена (рас. "лениво"), нібы засынаючы на зіму, гудзе муха: спрабуе пераадолець незразумелую перашкоду — балонку акна, празь якую і ўсё відно і не вылеціш... (Сіпакоў)

3. Устарэлае слова, устарэлы выраз: старонка кнігі, часопіса.

🔸Не кранулі мае пальцы ні балонкі з гэтых твораў. (Глебка)

4. Парода маленькіх хатніх сабачак з доўгаю мяккаю поўсьцю.

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Апошні месяц восені, сябры! 🥰

ЛІСТАПÁД (listapad)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. (у родным склоне канчатак -а). Адзінаццаты месяц каляндарнага года.

🔸Ужо ў пачатку лістапада станавіўся сухі холад, а пад сярэдзіну таго ж месяца нападаў зьмёрзлы і сьцёрты ветрам на муку сьнег. (Чорны).

2. (у родным склоне канчатак -у). Ападаньне лісьця восеньню (у цёплых краінах — перад наступленьнем засухі); час гэтага ападаньня.

🔸Шуміць лістапад. Хвоі ў лесе панура рыпяць. (Панчанка).

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
МАЦАВА́ЦЬ (macavać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Трывала прымацоўваць.

🔸Чалавек шэсьць грузчыкаў завіхаліся на плятформах, мацавалі станкі сталёвымі тросамі. (Асіпенка).

2. У горнай справе — устанаўліваць крапеж.

🔸Аглядалі [крапеж] ў забоях дбайна, Як мацуюць шахцёры столь. (Аўрамчык).

3. У марской і авіяцыйнай справе — моцна прывязваць.

🔸Мацаваць трос.

4. Пераноснае значэньне: рабіць моцным, узмацняць.

🔸Мацаваць сяброўства.

5. Размоўнае слова: прабаваць моц чаго-н.

🔸[Наўмысьнік] паднімаўся кожны дзень на ўзровень сьцяны і кожны раз перад тым, як стаць мураваць, мацаваў нагой дошку пад нагамі. (Чорны).

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
🇧🇾🇧🇾 Насекомые :: Словарь белорусского 🇧🇾🇧🇾

Пчела - Пчала
Комар - Камар
Паук - Павук
Кузнечик - Конік
Оса - Аса

Стрекоза - Страказа
Червяк - Чарвяк
Бабочка - Матылёк
Божья коровка - Божая кароўка
Муравей - Мурашка

Гусеница - Вусень
Сверчок - Цвыркун
Таракан - Таракан
Жук - Жук

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
ТЫШЧЫЦЦА (tyščycca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Пралазіць, прабірацца зь цяжкасьцю; лезьці куды-н.

🔸Няхутка задрамаў... Чую, што нехта пад коўдру тышчыцца. (Мысьлівец)
🔸То перад вачыма, то тамака вунь, уводдалі — тышчылася вясеньняе зяленіва, лезла напралом. (Баранавых)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Як назваць па-беларуску "хищника"? 😸

1️⃣ДРАПÉЖНІК (drapiežnik)
2️⃣ХІЖÁК (chižak)
3️⃣ВАЎКАРЭЗ (vaŭkarez)

Карыстайма на добры спажытак! 🥰

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Telegram Center
Telegram Center
Channel