View in Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ЧУХАЦЬ (čuchać) (дзеяслоў, незакончанае трываньне) 1. Скрэбці, драпаць, драць, каб пазбавіцца свербу. 🔸Кіраніха зьбянтэжылася, пачала костачкаю вялікага пальца чухаць праз хустку галаву. (Ермаловіч) 🔸Сабака прысеў на кастрыцы і задняю нагою стаў чухаць каля вуха. (Колас) 🔸Сьвіньня Рабая вельмі любіла, калі яе чухаеш, — ажно вочы заплюшчыць. (Брыль) 2. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: трывожыць, турбаваць каго-н. 🔸[Забіч:] — І вы, Юліян Сяргеевіч, зусім слушна гаворыце: трэба нараду праводзіць. Пакуль нас ня чухаюць, дык лепей мы самі пачухаемся. (Савіцкі) ••• Чухаць патыліцу — быць заклапочаным чымсьці — Няўжо і на нас запытаньне ў раён пасылаць будуць? — чухаў патыліцу бацька. (Сачанка) #беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Find friends or serious relationships easily