"Не будзем гаварыці, з якіх народаў маскалі паўсталі, брацтва там не многа найдзем, няволя манголаў да і цароў маскоўскіх заўсім забіла ў гэтам народзе ўсякую памяць а свабодзе да і зрабіла з яго грамады людзей паганых без мыслі, без праўды, без справядлівасці, без сумлення да і без баязні Боскай. 3 гэтакім народам цары маскоўскія, што то жывуць людскою крыўдаю, падбілі зямлю нашу пад сваё панаванне, тут то мы іх і пазналі, гэтых, як яны сябе называюць, братоў нашых"
Чаму беларускі альфабэт мог бы пачынацца зь літары "О"? Хто такі Ян Станкевіч, што ён прапаноўваў змяніць у беларускім правапісе і як паўплываў на сучасную мову? Усе мы знаёмыя з афіцыйным, школьным правапісам, многія таксама ведаюць пра тарашкевіцу (клясычны правапіс), але ці чулі вы штосьці пра "станкевіцу"?
У міжвеннай Польшчы, у склад якой уваходзіла Заходняя Беларусь, пашана да паўстанцаў вызвольнага антырасейскага паўстання 1863-1864 гадоў існавала не толькі сярод грамадзян, але таксама на дзяржаўным узроўні.
У 1919 годзе Юзаф Пілсудскі надзяліў студзеньскіх ветэранаў пенсіяй, званнем падпаручнікаў і правам насіць спецыяльныя мундзіры, а нават генералы павінны былі першымі салютаваць ветэранам. У гадах 1918/1919 жыло 3,5 тыс. ветэранаў, да 70-годдзе ў 1933 - 365 ветэранаў, а апошні Фелікс Бартчук памёр у 1946 годзе.
Да здабыцця Польшчай незалежнасці дажылі больш за 3,5 тыс. ветэранаў паўстання, а 70-годдзю яго выбуху – 365 з іх. Самым даўгавечным паўстанцам быў Фелікс Бартчук, які загінуў у 1946 годзе.
За некаторымі нешматлікімі выняткамі, у многіх намінальна беларускіх каналах ці СМІ ціха-ціха пра гадавіну вызвольнага антырасейскага праўстання 1863-1864. Затое знайшлося месца на рэкламу расейскіх каналаў, навіны пра "страноости" у Burger King і "гендерные стереотипы", чарговую "сенсацыю" пра Пазняка, запіс пра пажар у Турцыі ці пашкоджанае аўта ў Беларусі.
Коратка пра стан гістарычнай свядомасці на 2025 год. Ці нельга рабіць такіх "крыўдных" і "нямілых" высноў?
На ілюстрацыі карціна "Развітанне з Еўропай" Аляксандра Сахачэўскага, якая прадстаўле сасланых у Сібір паўстанцаў.
Braty maje, mużyki rodnyje. S pad szubienicy maskoŭskoj prychodzić mnie da was pisaci, i może raz astatni. Horko pakinuć ziemielku radnuju i Ciebie, darahi moj narodzie. Hrudzi zastohnuć, zabolić serce, no nie żal zhinuć za twaju praŭdu.
Pryjmi narodzie pa szczyraści maje słowo predśmiertnoje, bo jeno jak z taho świeta tolko źla dabra twaho napisano.
Niemasz, Bratki, bolszaho szczaściu na hetom swieci, jak kali czeławiek u haławie maje rozum i nauku. Tahdy jon tolko mahczymie życi u bahactwie pa praŭdzie, tahdy jon tolko pamaliŭszyś Bohu zasłużyć Niebo, kali zbahacić naukoj rozum, razawje serce i radniu cełu sercom palubić.
No jak dzień s noczju nie chodzić razom, tak nie idzie razam nauka praŭdziwa z niawoloj maskoŭskoj. Dapokul jena u nas budzie, u nas niczoho nia budzie, nie budzie praŭdy, bahactwa i nijakoj nauki, adno nami jak skacinoj waroczać buduć nie źla dabra, no na pahibiel naszu.
Źla toho Narodzie, jak tolko kali paczujesz, szto braty twaje s pad Warszawy bjuć ca za praŭdu j swabodu, tahdy i ty nie astawaj sa z zadu, no ŭchapiŭszy za szto zmożesz, za kosu, sakieru, cełoj hramadoj idzi wajawaci za swoje czeławieczoje i narodnoje prawa, za swaju ziemlu radnuju.
Bo ja tabie s pad szubienicy każu Narodzie, szto tahdy tolko zażywiesz szczaśliwo kali nad taboju Maskala ŭże nie budzie.
Цыкл рысункаў "Lithuania" па тэме паўстання 1863-1864 гг., які быў паказаны на сусветнай выстаўцы 1867 года ў Парыжы. Мастак: Артур Гротгер
Гісторыя адбываецца ў пушчы, дзе збіраюцца паўстанцы якія арганізуюць партызанскія атрады ды прыгатоўваюцца да барацьбы з захопнікамі. Галоўныя герой - сям'я якая жыве ў лясным доме, ляснічы ды яго жонка з дзіцём.
Ёсьць зьвесткі, што у 30-х гадох мінулага стагодзьдзя Ігнат Абрамовіч ўдзельнічаў ва ўрачыстым адкрыцьці помніка ў гонар паўстанцаў у вёсцы Краснае. Мемарыял знаходзіўся насупраць касьцёла праз дарогу і ўяўляў сабою стэлу. На жаль, ад яе застаўся толькі падмурак. Паводле Алеся Харытона, рэшткі стэлы былі перададзеныя ў майстэрню Заіра Азгура. Яны сталіся пастаментам для бюста савецка-расейскага вайскоўца Мікалая Гастэлы ў Радашковічах. Сапраўды, на баку каменнага куба можна пабачыць дзьве замазаныя адтуліны. Верагодна, да іх мацавалася канструкцыя стэлы.
Зараз кожны ахвочы можа наведаць магілу Ігната Абрамовіча ў Красным. Надгробак знаходзіцца на старых каталіцкіх могілках. Ня будзьма забывацца на нашых герояў!