Gloria victis! Et memoria?
За некаторымі нешматлікімі выняткамі, у многіх намінальна беларускіх каналах ці СМІ ціха-ціха пра гадавіну вызвольнага антырасейскага праўстання 1863-1864. Затое знайшлося месца на рэкламу расейскіх каналаў, навіны пра "страноости" у Burger King і "гендерные стереотипы", чарговую "сенсацыю" пра Пазняка, запіс пра пажар у Турцыі ці пашкоджанае аўта ў Беларусі.
Коратка пра стан гістарычнай свядомасці на 2025 год. Ці нельга рабіць такіх "крыўдных" і "нямілых" высноў?
На ілюстрацыі карціна "Развітанне з Еўропай" Аляксандра Сахачэўскага, якая прадстаўле сасланых у Сібір паўстанцаў.