View in Telegram
Паўстанец, які пражыў больш за 100 гадоў Ігнат Абрамовіч нарадзіўся ў вёсцы Суботнікі на Віленшчыне ў 1836 (ці 1839) годзе. Будучы ва ўзросце паміж 20-30 гадоў далучыўся да паўстання. Падчас уздыму, сямейная маёмасць Абрамовічаў была канфіскаваная, а расейскія войскі спалілі будынак сядзібы разам з целамі забітых сваякоў. За ўдзел у паўстаньні Ігнацы быў сасланы ў сібірскую катаргу на 12 гадоў. Пасля вызвалення паехаў жыць ваколіцы Чэнстаховы, аднак вярнуўся на малую радзіму, аднак ў крыху іншае месца, у вёску Краснае, што пад Маладзечнам, дзе жыў да смерці ў 1944 годзе. Пан Ігнацы дажыў часоў дзяржаўнага ушанавання. Вядома, гаворка не пра БССР, а Польскую Рэспубліку (II RP). У 1933 годзе Абрамовіч атрымаў Памятны Крыж да 70-годдзя паўстання, а у 1938 быў запрошаны ў Варшаву на 75-угодкі ды атрымаў Бронзавы Крыж Заслугі. Як і іншыя жывыя тады паўстанцы, Абрамовіч быў падвышаны да першага афіцэрскага званьня (паручніка). У той самай мясцовасці нарадзіўся вядомы беларускі дзеяч Зянон Пазняк.
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Find friends or serious relationships easily