ЧУХАЦЬ (čuchać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Скрэбці, драпаць, драць, каб пазбавіцца свербу.
🔸Кіраніха зьбянтэжылася, пачала костачкаю вялікага пальца чухаць праз хустку галаву. (Ермаловіч)
🔸Сабака прысеў на кастрыцы і задняю нагою стаў чухаць каля вуха. (Колас)
🔸Сьвіньня Рабая вельмі любіла, калі яе чухаеш, — ажно вочы заплюшчыць. (Брыль)
2. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: трывожыць, турбаваць каго-н.
🔸[Забіч:] — І вы, Юліян Сяргеевіч, зусім слушна гаворыце: трэба нараду праводзіць. Пакуль нас ня чухаюць, дык лепей мы самі пачухаемся. (Савіцкі)
•••
Чухаць патыліцу — быць заклапочаным чымсьці — Няўжо і на нас запытаньне ў раён пасылаць будуць? — чухаў патыліцу бацька. (Сачанка)
#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск