Сёньня гадавіна заснаваньня Нацыянальнага мастацкага музэя Беларусі24 студзеня 1939 году ў Менску была заснаваная Дзяржаўная карцінная галерэя БССР — цяперашні Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь на вуліцы Леніна, 20 у Менску (падчас заснаваньня музэй разьмясьціўся ў 15 залях будынка Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школы па вул. К. Маркса, 29).
Нацыянальны мастацкі музэй зьяўляецца найбуйнешым фондавым і экспазыцыйным сховішчам прадметаў мастацтва ў Беларусі: на сёньня колькасьць твораў ва ўсіх калекцыях і запасьніках складае больш за 37 тысяч адзінак з больш чым 132 краін сьвету і датычыцца 12 стагодзьдзяў гісторыі чалавецтва. Яны фармуюць амаль трыццаць разнастайных калекцый і складаюць два галоўныя музэйныя зборы: збор нацыянальнага мастацтва і збор помнікаў мастацтва краін і народаў сьвету.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі сабраныя ў матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/JDqqOНа фота: Скульптура «Слава» на будынку Дзяржаўнага мастацкага музэю. Скульптар Андрэй Бембель