Сёньня Міжнародны дзень пісьменьніка ў няволі15 лістапада — Міжнародны дзень пісьменьніка ў зьняволеньні.
Штогод, пачынаючы з 1981 году, у гэты дзень ПЭН-цэнтар, міжнародная пісьменьніцкая праваабарончая арганізацыя выказвае салідарнасьць зь пісьменьнікамі, журналістамі і выдаўцамі, якія зазналі зьняволеньне, перасьлед альбо загінулі.
У часе выбарчай кампаніі 2020 году і пасьля дня галасаваньня дзясяткі беларускіх літаратараў прайшлі праз турмы, частка зь іх, у тым ліку праваабаронца Алесь Бяляцкі, палітык Павал Севярынец і палітоляг Аляксандар Фядута, дагэтуль за кратамі.
З 2013 году традыцыйна ў гэты дзень Беларускі ПЭН і Радыё Свабода абвяшчаюць прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні або на тэму зьняволеньня.
Больш падзей гэтага дня — у матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/W3gEZ