На партале Transfermarkt Раі Лопес ужо з’яўляецца гульцом "Шэрыфа"👍 "Дынама" афіцыйна пакуль не развітвалася з гульцом, хаця аб’явы пра сыход іншых гульцоў ужо зрабіла.
👍 Малдаўскі "Шэрыф" таксама не абвясціў пра пераход бразільца.
Падчас знаходжання ў "Дынама" кошт Раі падняўся на 500 тыс., то бок у 11 разоў.
Апошні раз пераход Лопеса ў "Шэрыф" каментаваў Скрыпчанка перад матчам з "ХІКам". Тады ён сказаў, што "не валодае гэтай сітуацыяй".
На той ж самай прэс-канферэнцыі Скрыпчанка казаў, што інфармацыю пра прыход у клуб Паўлава ён "бачыў у прэсе і не больш за тое". Праз 5 дзён Паўлаў увайшоў у штаб галоўнага трэнера "Дынама".