View in Telegram
Сёньня Міжнародны дзень пісьменьніка ў няволі 15 лістапада — Міжнародны дзень пісьменьніка ў зьняволеньні. Штогод, пачынаючы з 1981 году, у гэты дзень ПЭН-цэнтар, міжнародная пісьменьніцкая праваабарончая арганізацыя выказвае салідарнасьць зь пісьменьнікамі, журналістамі і выдаўцамі, якія зазналі зьняволеньне, перасьлед альбо загінулі. У часе выбарчай кампаніі 2020 году і пасьля дня галасаваньня дзясяткі беларускіх літаратараў прайшлі праз турмы, частка зь іх, у тым ліку праваабаронца Алесь Бяляцкі, палітык Павал Севярынец і палітоляг Аляксандар Фядута, дагэтуль за кратамі. З 2013 году традыцыйна ў гэты дзень Беларускі ПЭН і Радыё Свабода абвяшчаюць прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні або на тэму зьняволеньня. Больш падзей гэтага дня — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/W3gEZ
Telegram Center
Telegram Center
Channel