Канфлікт у ByPol: дзьве высновы
Уяўлялася, што людзі, чыёй прафэсіяй было гарантаваньне бясьпекі, змогуць захаваць яе хаця б у сваёй арганізацыі. Аказалася, што не. Больш за тое, прыгадваюцца розныя скандалы ў апазыцыі, але каб афіцыйны «твар» арганізацыі страціў кантроль над афіцыйнымі каналамі камунікацыі сваёй арганізацыі – у цывільных такога, здаецца, не было, піша Юры Дракахруст.
У чым прычыны? Калі казаць агульна, то ў тым, што людзі ёсьць людзьмі, незалежна ад таго, ці насілі яны пагоны. Асабістыя амбіцыі, пытаньне «а ты хто такі?» – яны адвеку былі і будуць. Магчыма, і грошы, хоць неабавязкова ў першую чаргу. Ну, і мэтанакіраваная праца спэцслужбаў, калегаў байполаўцаў па ранейшай працы. Яны заўсёды распальваюць варажнечу сярод апазыцыянэраў. У гэтым сцэнары ім нават усё роўна, хто пераможа ў звадах. Такія звады самі па сабе апазыцыю аслабляюць, а яе прыхільнікаў – дэмаралізуюць.
https://smarturl.click/2YlW