ДЗЯДЫ НА ПРЫСТУПКУ ГАРЫ Э.
чорная лесвічка бухты
выкрыла тванню вядзьмарку,
у крохкім каўнерыку Кухты
мшэюць выданні марныя.
у лёдзе прыспеюць травінкі
чакаць будуць на Велікодня,
і памяць тарфянай Паўлінкі
схавае здзяўбаная поўня
гуканне вясны на касеце,
дзе хлопца вярба раўнавала,
шкада, што запэцкалі дзеці
віньеткі для карнавала