Поль Элюар
КРЫТЫКА ПАЭЗІІ
Вядома я грэбую ўладай буржуа
Уладай паліцыянтаў і пастыраў
Але яшчэ больш я грэбую тым хто не грэбуе ёй
Гэтаксама як я
З усяе моцы.
Я плюну ў твар чалавеку мізэрнаму
Які з усіх маіх вершаў не аддасць перавагу гэтай
Крытыцы паэзіі.