❗️ДОБРЫЯ НАВІНЫ! Так-так, такія таксама маем.
🙂
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me» працягваецца да канца лістапада!
Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатаркай, якая пражыла ў Амерыцы 13 гадоў, мы працягнем сустракацца двойчы на тыдзень.
🗣Калі вы ўжо валодаеце мовай, але не можаце ці саромеецеся на ёй размаўляць, або калі ў вас ужо ёсць навыкі сярэдняга ўзроўню, але хочаце палепшыць сваю размоўную ангельскую, то вам сюды!
🙂 Без сумных правілаў, граматыкі і хатніх заданняў – толькі моўная практыка ў фармаце круглага стала і ў сяброўскай атмасферы.
Заняткі праходзяць па аўторках і чацвяргах.
Працягласць сустрэчы -
1,5 гадзіны.
❗️У аўторак збіраецца група пачатковага ўзроўню, а у чацверг - ўзровень Intermediate і вышэй.
Наведваць можна абедзве групы!
Веданне ангельскай мовы абавязкова.
📅 Калі: на гэтым тыдні сустракаемся 31 кастрычніка ў 19:00
📍Дзе: прастора «Кропка» (адрас дашлем напярэдадні сустрэчы)
❗️Для ўдзелу неабходна запоўніць
форму.