Сустрэча «Тэкст і кропка»✳️У рамках
Тыдня роўнасці і інклюзіі мы арганізуем вечар для тых, хто хоча паразважаць на тэмы роўнасці, інклюзіі і асабістага досведу праз тэкст і працу ў групе.
✳️Мы стварылі гэтую сустрэчу як бяспечную і падтрымліваючую прастору, дзе кожна_й будзе камфортна дзяліцца сваімі думкамі і перажываннямі. У цэнтры ўвагі — праца з тэкстам як з формай асабістага выказвання і асэнсавання.
На сустрэчы мы: ⏺️Пагаворым пра тое, як літаратура закранае тэмы роўнасці і інклюзіі, і разам абмяркуем, як словы могуць стаць сродкам для змен і натхнення.
⏺️Напішам свой тэкст, выбраўшы любую зручную форму — няхай гэта будзе нататка, эсэ, верш ці кароткая гісторыя. Тут няма «правільнага» спосабу пісаць. Галоўнае, каб тэкст адлюстроўваў вашы думкі і эмоцыі.
⏺️Падзелімся тэкстамі ў парах і будзем даваць ад_на адн_ой беражлівы і паважлівы фідбэк. На гэтай сустрэчы мы будзем устрымлівацца ад ацэнак і крытыкі — наша мэта стварыць атмасферу падтрымкі, павагі і ўзаемаразумення.
Што для гэтага трэба?Усё, што трэба — гэта жаданне падзяліцца сваім досведам і прыслухацца да іншых. Вам не патрэбны спецыяльныя навыкі пісьма ці досвед працы з тэкстам. Мы будзем выкарыстоўваць тэкст як інструмент для даследавання сябе, асэнсавання і апрацоўкі нашага досведу.
📅 Калі:
18 лістапада 19:00 📍Дзе:
«Kropka», адрас нагадаем пасля рэгістрацыі
❗️Неабходная
рэгістрацыя.
Сустрэчу правядзе
Стася Цярэнцьева, грамадзянская актывістка.
🆓 Удзел бясплатны!🌟 Задаць пытанні можна асабіста
@stasya_tsiarentsyevaБудзем рады бачыць вас на сустрэчы! Разам мы створым прастору, дзе кожн_ая зможа адчуць сябе важнай часткай агульнай гісторыі пра роўнасць, прыняцце і падтрымку.#розныяроўныя