☀️ Добрай раніцы! Сёння, 16 лістапада, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:▪️Філіял
Веткаўскага музея ў Гомелі кліча на майстар-клас па стварэнні вясельных вяночкаў (пл. Леніна 4А, 12.00).
▪️Праект “Мова на далоні “
запрашае на сустрэчу “Філасофская думка Беларусі“ (Брэст, 13.00).
▪️Лекцыя “Мінск на старонках магiстрацкiх кнiг. Горад i яго жыхары ў другой палове XVII стагоддзя“ (Ратуша, пл. Свабоды 2а, Мінск, 16.00).
▪️У Суле — інтэрактыўная тэатралізаваная імпрэза паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне Караля Стаха” (парк гісторыі Сула, Стаўбцоўскі раён, 14.00 і 15.30).
▪️У Віцебску ладзяць паэтычны падкаст “Не хайп“ (арт-галерэя “Сцяна“, Леніна 16, 19.00).
▪️“
Птушыная школа“ кліча на лекцыю пра птушак і майстар-клас па вырабе кармушак (арт-прастора “Вокны“, вул. Кастрычніцкая 16/20, Мінск, 14.00).
▪️У музеі гісторыі Гарадніцы працуе выстава традыцыйнага тэкстылю Панямоння першай паловы ХХ ст. “Белая дарога” (вул. Ажэшкі 37, Гродна).
▪️У музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы спраўляюць абрад “Абракання“ (Азярцо, Мінскі раён, 13.00).
▪️У Бараку Культуры адкрываецца калектыўная выстава мастакоў з Польшчы, Беларусі і Украіны S P L O T (al. Marcinkowskiego 21, Познань, 18.00).
▪️У Варшаве —
стэндап на беларускай мове (беларускі клуб Stand Up Lokal, Noakowskiego 16, 19.00).
▪️У Беластоку выступаюць гурты “Botanic Project“ і “Kundli“ ( Bialystok Music Club, ul. Legionowa 14/16, 19.00).
▪️Маленькіх беларусікаў Уроцлава і іх бацькоў
запрашаюць на музычна-інтэрактыўную казку “Маленькі Прынц“ (Кнігарня NOOKBOOK, Plac Teatralny 3, 15.00, 16.30, 19.00).
▪️У Кіеве
адбудзецца Беларуска-украінскі Форум Астрожскіх.