View in Telegram
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 16 лістапада, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі кліча на майстар-клас па стварэнні вясельных вяночкаў (пл. Леніна 4А, 12.00). ▪️Праект “Мова на далоні “ запрашае на сустрэчу “Філасофская думка Беларусі“ (Брэст, 13.00). ▪️Лекцыя “Мінск на старонках магiстрацкiх кнiг. Горад i яго жыхары ў другой палове XVII стагоддзя“ (Ратуша, пл. Свабоды 2а, Мінск, 16.00). ▪️У Суле — інтэрактыўная тэатралізаваная імпрэза паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне Караля Стаха” (парк гісторыі Сула, Стаўбцоўскі раён, 14.00 і 15.30). ▪️У Віцебску ладзяць паэтычны падкаст “Не хайп“ (арт-галерэя “Сцяна“, Леніна 16, 19.00). ▪️Птушыная школа“ кліча на лекцыю пра птушак і майстар-клас па вырабе кармушак (арт-прастора “Вокны“, вул. Кастрычніцкая 16/20, Мінск, 14.00). ▪️У музеі гісторыі Гарадніцы працуе выстава традыцыйнага тэкстылю Панямоння першай паловы ХХ ст. “Белая дарога” (вул. Ажэшкі 37, Гродна). ▪️У музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы спраўляюць абрад “Абракання“ (Азярцо, Мінскі раён, 13.00). ▪️У Бараку Культуры адкрываецца калектыўная выстава мастакоў з Польшчы, Беларусі і Украіны S P L O T (al. Marcinkowskiego 21, Познань, 18.00). ▪️У Варшаве — стэндап на беларускай мове (беларускі клуб Stand Up Lokal, Noakowskiego 16, 19.00). ▪️У Беластоку выступаюць гурты “Botanic Project“ і “Kundli“ ( Bialystok Music Club, ul. Legionowa 14/16, 19.00). ▪️Маленькіх беларусікаў Уроцлава і іх бацькоў запрашаюць на музычна-інтэрактыўную казку “Маленькі Прынц“ (Кнігарня NOOKBOOK, Plac Teatralny 3, 15.00, 16.30, 19.00). ▪️У Кіеве адбудзецца Беларуска-украінскі Форум Астрожскіх.
Telegram Center
Telegram Center
Channel