Прызнайцеся, вы плаціце за інтэрнэт дзеля такога кантэнту 😸
Мастачка Ніна піша іконы і прыгожыя вясковыя пейзажы Беларусі. Некалі ёй ў гэтым дапамагаў маленькі руды коцік Грышанька. Паглядзіце, як класна яны спрацаваліся разам. Зараз Грышанька хіба ўжо вялікі дасведчаны ў мастацтве кот!
У сацсетках беларусы актыўна абмяркоўваюць абутак ад кампаніі БЕЛАЗ. Выглядае, што беларускі блізнюк Timberland хіба нічым не адрозніваецца, а каштуе 120 рублёў замест 840 за імпартны брэнд. 😳
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адмовіўся ад сумеснага фота на адкрыцці кліматычнага саміта ў Баку па прычыне прысутнасці там (ну канешне ж) лукашэнкі.
«Гэта было свядомае рашэнне прэзідэнта. Family photo — гэта сямейнае фота, прэзідэнт вырашыў, што не хоча мець сямейнае фота з лукашэнкам» — падзяіўся з польскім медыя Interia чалавека з атачэння палітыка.
Беларускі даследчы цэнтр апублікаваў новае відэа-раследаванне пра двух агентаў беларускіх спецслужбаў, якія яшчэ ў 2020 годзе праніклі ў апазіцыйную арганізацыю, а пазней заснавалі фірму ў Польшчы.🤯
«У іх было па некалькі пашпартоў на розныя імёны. Абодва мелі не толькі альтэрнатыўныя асобы, але і альтэрнатыўных жонак, дзяцей і бацькоў»