Наша аўтарка Наста Захарэвіч разважае пра тое, ці этычна параноўваць тое, колькі было памілавана і колькі рэжым затрымаў«Ці фрыстрыруе мяне тое, што, выпускаючы 31 чалавека, рэжым бярэ ў закладнікі яшчэ 50? Ды яшчэ як! Гэта эмацыйныя арэлі, якія так часта выкарыстоўваюць агрэсары, каб расшатаць ахвяру. Але ці значыць гэта, што вызваленне 31 чалавека менш важнае за затрыманне 50?
Людзі – гэта не яблыкі і не палкі каўбасы, так што арыфметыка тыпу “50-31=19” тут не працуе. Людзі не абнуляюцца, лёс кожнага 81 чалавека – асобная драма, якую нельга адмяніць проста для зручнасці падліку. Дакладней, звесці ўсё да лічбаў можна ў выніковых справаздачах, але тут і зараз за лічбамі трэба бачыць людзей»Тэкст цалком пачытацьь можна тут