View in Telegram
У Шчэцыне арганізатары кірмашу разарвалі дамову са Свята-Елісавецінскім манастыром Пасля пікету актывістаў каля кіёску мінскага манастыра ў Шчэцыне гэтай тэмай зацікавіліся польскія медыя, заўважыў «МатолькаДапамажы». Мясцовы шчэцінскі партал Szczeciner звязаўся з прэс-сакратаром арганізацыі (ŻSTW) Цалінай Волаш, якая паведаміла, што арганізатары кірмаша не ведалі пра дзейнасць беларускіх манашак. Але пасля таго, як ёй былі прадастаўлены сведчанні пра прарасейскую дзейнасць манастыра, рэакцыя ад ŻSTW была неадкладнай. Было прынята рашэнне як мага хутчэй скасаваць дамову з манашкамі Свята-Елісавецінскага манастыра і спыніць далейшы продаж іх прадукцыі на кірмашы.
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Find friends or serious relationships easily