View in Telegram
У Шчэцыне беларускія актывісты пікетавалі каля кірмашовага кіёска Свята-Елісавецінскага манастыра У розных гарадах Заходняй Еўропы пачаліся святочныя кірмашы — і Свята-Елісавецінскі манастыр працягвае знаходзіць шчыліны ў арганізацыі такіх мерапрыемстваў і прымаць удзел у іх. У польскім Шчэцыне, як сцвярджае тэлеграм-канал @menskrazam_info са спасылкай на актывістаў беларускай дыяспары, быў заўважаны кіёск менскага манастыра, які вядомы дапамогай расейскім вайскоўцам. Актывісты зрабілі плакаты і прастаялі каля гандлёвага месца, каб папярэдзіць пакупнікоў пра тое, што набываючы тут тавары, яны могуць тым самым спансаваць вайну ва Украіне.
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Find friends or serious relationships easily