❓ШТО ПАЧЫТАЦЬ І ПАГЛЯДЗЕЦЬ Зрабілі для вас падборку самых цікавых тэкстаў, якія выйшлі на гэтым тыдні на
budzma.org. Каб вы нічога не прапусцілі
😊💬Распішыцеся, дзе галачка, ці Навошта беларусам выбарыА давайце ўявім, што гэтым подпісам беларус, які бярэ ўдзел у выбарах, засведчвае безліч акалічнасцей, якія намагаецца не заўважаць, і перадусім той лад жыцця, які мусіць весці. Ставіць пад непісаным іх пералікам пазнаку аб сваёй згодзе. Згодзе ў чым? Ці не ў тым, што нам самім страшна заўважаць і прагаворваць?
💬Колькі каштуе маўчаньне? А хлусьня?Вядомы выраз пра тое, што калі памірае мова, памірае й народ, у цяперашніх беларускіх рэаліях вымагае ўдакладненьня: калі да маўчаньня яшчэ дадаць і хлусьню, то народ памірае куды хутчэй і незаўважна нават для самога сябе. У сваёй рубрыцы «Прыдарожны пыл» Валера Руселік зьвяртаецца да афіцыйнай статыстыкі — як да аднаго са сродкаў забойства беларускага народу.
❤️ па крыві, але духоўна: яны нарадзіліся не ў Беларусі, але без іх яе не ўявіцьСумна назіраць, як у наш час немагчыма дагрукацца да сэрцаў некаторых суайчыннікаў, якія з цяжкасцю лучаць сябе з краінай. Але бывае і наадварот: некаторыя выбітныя дзеячы, што належалі да іншых народаў, стварылі для Беларусі ў стакроць больш, чым «тутэйшыя». Узгадаем такія імёны.
📚«Ці чулі вы пра эмігранта Вільчыцкага?..» Кніга пра мінулае, якое стала будучыняйАлесь Кіркевіч піша пра кнігк Наталлі Гардзіенкі "Янка Запруднк"
▪️Чалавек, які не гнуўся пад патрэбамі эпохі. Да 80-годдзя Юрыя Станкевіча🛡 Які статус мае герб «Пагоня» ў Беларусі? ВІДЭА
Як гэтак сталася, што герб «Пагоня» мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі і прысутнічае на гербах шэрагу беларускіх гарадоў і адначасова пераследуецца ўладамі Беларусі? Тлумачаць блогер «daroha» Валера Руселік і ганаровы чалец «ЧынЧынЧэнэл» Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй) у новым выпуску відэапраекта "Хрусь і папалам"
🎬Як беларусы ваявалі супраць СССР да 1950-х? Вайна пасля вайны. Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»
Хто такія Міхал Вітушка і Усевалад Родзька? Што такое БНП і батальён «Дальвіц»? Хто з беларускіх партызанаў працягнуў найдаўжэй? Дзе бралі зброю і агітку? Ці мелі паўстанцы агульны цэнтр і ці ведалі адно пра аднаго? Як чэкісты адрознівалі беларускіх партызанаў ад польскіх, украінскіх ды літоўскіх? Якія метады НКУС і МДБ былі найбольш эфектыўнымі? Антысавецкі супраціў у Беларусі ў 1940-х — 1950-х, праўда і міфы — у нашым відэа.