Марш «Не мой выбар»Адной з найбольш маштабных падзей ўчарашняга дня стаў марш беларусаў і беларусак, які прайшоў па цэнтральных вуліцах Варшавы у знак пратэсту супраць беззаконня ў Беларусі пад назвай «выбары». Удзельнікі і ўдзельніцы марша разгарнулі бела-чырвона-белы сцяг даўжынёю 330 метраў. На чале калоны ішлі
Святлана Ціханоўская,
Павел Латушка і
Анжаліка Мельнікава. У фінале шэсця палітыкі звярнуліся да беларусаў.
Святлана Ціханоўская: «Тое, што адбываецца сёння ў Беларусі, называлі ўжо рознымі словамі: фарс, імітацыя, нават спецаперацыя. Я думаю, што адно з самых трапных азначэнняў гэтага ўсяго – здзек. Здзек над выбарчай працэдурай і самой ідэяй выбараў. Здзек над беларусамі і міжнароднай супольнасцю. Не толькі маральны, але і фізічны. Катаванні, рэжым інкамунікада, прапагандысцкія відэа, запісаныя пад прымусам, здзек над палітвязнямі і іх блізкімі»
Павел Латушка: «Гэта не мой выбар. Гэта не наш выбар. Гэта не выбар беларусаў. Ды і ўвогуле гэта не выбары, бо гэта спецаперацыя па чарговай спробе самога Лукашэнкі перапрызначыцца на ўзурпаваную пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ён ужо прайграў. Бо ўжо, напярэдадні 26 студзеня, шмат якія краіны, парламенты, міністры замежных спраў сказалі: мы не прызнаем гэта выбарамі, мы не прызнаем Лукашэнку»
@CabinetBelarus