😡 На будынку ЕГУ ў Вільні з’явіўся правакацыйны надпіс нібыта ад беларусаў
На сцяне універсітэту вандалы напісалі «Беларускім універсітэтам можа кіраваць толькі беларус!» і «Вільня наша!»,
паведамляе «Наша ніва».
Чытач выдання заўважыў, што ў слове «толькі» замест «і» спачатку была напісана «о», а літара «ц» у слове «кіраваць» падобная да літоўскай «ų».
Увогуле надпіс выглядае так, быццам чалавек, які яго рабіў, не разумее сэнсу гэтах словаў.