Стала вядома, хто будзе ў новай адміністрацыі ТрампаУ яе склад трапяць толькі адданыя асобы, а для некаторых з'явіцца амаль што новае ведамства.
🔸 Ілан Маск узначаліць новае Міністэрства па павышэнні эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання (DOGE). Яно будзе займацца скарачэннем залішніх нарматыўных актаў і памяншэннем «марнатраўных выдаткаў».
🔸 Міністрам абароны стане тэлевядоўца Fox News
Піт Хегсет. Акрамя журналістыкі, ён таксама з'яўляецца ветэранам войнаў у Іраку і Афганістане.
🔸 «Змагар з Кітаем» у Кангрэсе
Майк Уолтц стане дарадцам Трампа па нацыянальнай бяспецы. Ён таксама ветэран і працаваў у Пентагоне. Майк выступае за далейшую падтрымку Украіны.
🔸 Марк Рубіа, верагодна, стане дзяржсакратаром ЗША (міністрам замежных спраў). Чакаецца, што ён згуляе ключавую ролю ў перамовах па Украіне і Блізкім Усходзе.
🔸 Майк Пампеа, які ў пачатку 2020 года прыязджаў да Лукашэнкі, застаўся без пасады. Падчас першага прэзідэнцтва Трампа ён быў дзяржсакратаром ЗША.