◾️Роўна 4 гады таму пасля збіцця памёр Раман Бандарэнка
Напярэдадні, 11 лістапада 2020 года жыхар Плошчы Пераменаў Раман Бандарэнка заўважыў, што невядомыя зрываюць бел-чырвона-белыя стужкі ў двары ягонага дому і выйшаў паразмаўляць з імі. У двары Рамана збілі, а пасля завезлі ў міліцэйскі пастарунак. Пазней ён трапіў у шпіталь у цяжкім стане.
12 лістапада 2020 года Раман сканаў у рэанімацыі Менскага шпіталю хуткай дапамогі.