У Лепелі знявечылі гістарычны будынак чыгуначнага дэпо, узведзенага ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя ў традыцыйным для імперскай чыгункі цагляным варыянце эклектычнага стылю. Рэканструкцыя культурнай каштоўнасці пад будаўнічую краму «Депо» паказала ўсе «дасягненні» будаўнічнай галіны ў Беларусі: каб стварыць пляскаты (ЗОЧЭМ?) дах знішчаны верх шчыта, бакавая прыбудова або знішчана, або цалкам абшыта аранжавым металпрофілем, прабіты праёмы, якія не адпавядаюць гістарычным аркам прыбудовы, каб абшыць асноўны аб'ём тым жа металпрофілем — збіты контрфорсы. Фактычна для агляду пакінуты толькі падрэзаны тарцавы фасад.
Ахоўнага статусу будынак не мае, з ім можна рабіць што заўгодна — што ў выніку і зрабілі.
#дэградацыя #Лепель #гістарычнаязабудова #непомнік