Магчыма, што ў Бабруйску захаваюць мазаіку, якая была выканана ў 1972 годзе мясцовым мастаком Сямёнам Абрамавым на будынку хірургічнага корпуса гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі імя У. В. Марзона, які цяпер чакае знос.
Пасля некалькіх зваротаў у мясцовыя органы і Мінкультуры, у якіх звяртаў увагу на тое, што ў беларускім заканадаўстве не прадугледжаны дэмантаж (знішчэнне) твораў манументальнага мастацтва, які з'яўляецца вандалізмам па яго прамым вызначэнні, нарэшце атрымаў ад міністэрства адказ, што яны даслалі ліст у Бабруйскім гарвыканкам аб правядзенні рэканструкцыі твора.
Паводле Палажэння аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 (далей – Палажэнне) (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў ад 14 студзеня 2022 г. № 26),
рэканструкцыя твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва — сукупнасць работ і мерапрыемстваў, накіраваных на выкарыстанне па новым прызначэнні твораў мастацтва і (або) звязаных са змяненнем месца іх размяшчэння.Так што бабруйская мазаіка мусіць цяпер быць як мінімум перанесена некуды (у музей, ці на новы будынак), а не тупа знішчана.
Паглядзім, як законы працуюць у Беларусі.
П.С. Дарэчы гэта тое самае палажэнне, па якім Зэльвенскі райвыканкам адмовіўся дэмантаваць помнік Ларысе Геніюш.
#мазаікі #бабруйск #ахова